Святло роднага слова
Вітаначкі, мае даражэнькія!
У школе адбыліся канікулы пасля самай доўгай чвэрці. У гэты час у дзіцячым садку праходзілі канікулы пад назвай “Святло роднага слова”. Я вырашыў наведаць маленькіх, паглядзець, як яны падраслі і што ўмеюць рабіць, бо вельмі паскучыў. Надвор’е спрыяла і я некалькі разоў паспеў забегчы да сваіх выхавацелей, сваіх маленькіх сяброў у дзіцячы сад.
На дварэ вясна, усё навокал прачынаецца. У пакоі другой малодшай групы №7 шмат дзетак. Я павітаўся і выхаванцы прапанавалі мне паслухаць верш “Шпак” Тадзіяны Кляшторнай. А каб адчуваць сябе больш упэўнена, Святлана Мікалаеўна прапанавала ім карцінкі. Стараліся вымаўляць кожнае слова: “У шпака есць у двары вельмі добрыя сябры!” Напрыканцы паказалі, што яны ўсё разумеюць! Затым малыя прапанавалі мне пагуляць у рухомыя гульні “Грушка”, “Адгадай, чый галасок?”
Потым мы пайшлі з канструктара майстраваць мэблю для лясных жыхароў. Калі ўсе было гатова, мы размясцілі яе на стале і малыя з задавальненнем інсцэніравалі забаўлянку “У куце сядзіць мядзведзь…”
Тым часам на дошцы з’явіліся дзве хаткі: адна з “труску-пяску”, а другая – “труску-сняжку”, зробленыя ў тэхніцы выцінанкі. Дзеці хуценька раставілі стулікі і прапанавалі беларускую народную казку “Зайкава хатка”. Яшчэ дзеці здзівілі мяне, калі па ралях расказвалі пацешку “Мышка, мышка дзе была?” Якія ж яны шчырыя і ўмелыя! Мяне вельмі ўразіла, што ўвечары, калі за імі прыходзілі бацькі, яны так старанна пачыналі ім распавядаць вершы на роднай мове! Дарослыя толькі здзіўляюцца: “Колькі ж вершаў і колькі казак яны ведаюць на беларускай мове!”
Вялікі дзякуй усяму калектыву групы за такіх таленавітых дзяцей!
Вось такія ў мяне прыемныя ўражанні ад наведвання дзіцячага сада.
Да пабачэння, мае даражэнькія! Мне трэба працягваць вучобу ў школе, а выхаванцам узбагачаць свае веды.
Сустрэча будзе абавязкова.