Герб Мозырьского района
Отдел образования
Мозырского районного исполнительного комитета
enter Войти в кабинетВойти

Государственное учреждение образования

Специальный детский сад №30 г. Мозыря

Назад
Падарожжа з Васільком
14 июля 2025

На працягу ўсяго тыдня мы ўсе працавалі над тэмай “Мая радзіма – Беларусь”, дапамагаў нам лялячны хлопчык Васілек. Пазнаеміў ён нас з вершам Эдзі Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачамі.” Каб лепш разумець змест, прапанаваў выхаванцам разглядзець малюнкі, перекласці незразумелыя словы на рускую мову. Аліса, Дар’я, Ева, Раман, Ксенія прапанавалі Васільку паслухаць вершы на роднай мове. Яны распавядалі, як сапраўдныя артысты! На прагулку Васілек прынес дзецям рамонкі і прапанаваў пабудаваць з пяску сонечны горад. Хутка закіпела творчая праца! Пад час будоўлі Васілек параніўся і трэба было яму дапамагчы. Выхавацель паказала, як аказваць першую медыцынскую дапамогу. Пазнаеміла з лекавай раслінай трыпутнік. Пазней, гуляючы па тэрыторыі дзіцячага сада, выхаванцы шукалі гэтую расліну. На прагулцы гучалі знаёмыя дзецям музычныя творы “Саўка ды Грышка,” “Перапелачка,” “Бегаў зайка шэранькі,” “Калыханку”. А яшчэ дзеці разглядалі беларускія альбомы, кнігу аб нашай Радзіме. На працягу тыдня дзеці развівалі рухальную актыўнасць пры дапамозе гульняў “Грушка,” “Пайшоў коцік у лясок,” “Кот-Катафей”.

На прыканцы тыдня Васілек прапанаваў дзецям паслухаць галоўную песню нашай краіны – Дзяржаўны Гімн Рэспублікі Беларусь. Адным словам, будзем рыхтавацца да сярэдняй групы, але гэта зусім іншая гісторыя…

Выхавацель дашкольнай адукацыi Святлана Бяляева-Гопава